:

Электронныя звароты

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 “Аб зваротах грамадзян і юрыдычнах асоб” (далей – Закон) зварот у Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба (далей – Пасольства) можа ажыццяўляцца ў пісьмовай, электроннай ці вуснай форме.

Звароты складаюцца на беларускай ці рускай мове (арт.12 Закону).

Пісьмовыя звароты накіроўваюцца ў Пасольства ў наступны адрас:

Ave. 5ta, #6405 e/64 y 66, Miramar, Playa, La Habana, República de Cuba.

Электронныя звароты накіроўваюцца на cuba@mfa.gov.by або праз запаўненне формы ў спецыяльнай рубрыцы на старонцы Пасольства.

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрамальнікаў (далей – грамадзяне), і юрыдычных асоб разгледжваюцца Пасольствам паводле патрабаванняў Закону.

У адпаведнасці з Законам электронны зварот гэта зварот заяўніка на электронную пошту організацыі або спецыяльную рубрыку на афіцыйнай старонцы арганізацыі ў сеці Інтэрнэт (арт.1 Закону).

Электронныя звароты, якія атрымала Пасольства, разгледжваюцца ў парадку, які ўстаноўлены для разгледжання пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных арт. 25 Закону, і павінныя адпавядаць патрабаванням, устаноўленым п.п.1 – 3 арт.12 Закону.

Электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць:

  • найменне і (ці) адрас арганізацыі ці пасаду асобы, якая накіроўвае зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (знаходжання);
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты заяўніка.

Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

  • найменне і (ці) адрас арганізацыі ці пасаду асобы, якая накіроўвае зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты заяўніка.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікоў, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Заяўнік мае права адклікнуць свій зварот да яго разгледжання па сутнасці праз падачу адпаведнай пісьмовай заявы (арт.16 Закону).

Адкліканне электроннага зваароту ажыццяўляецца праз падачу пісьмовай заявы або накіраванне электроннай заявы тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот (арт.25 Закону).

Адказы (апавяшчэнні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікоў, які ўказаны ў электронных зваротах.

На электронныя звароты даюцца письмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя апавяшчэнні) калі:

  • заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на электронную пошту;
  • у электронным звароце ўказаны адрас электроннай пошты, па якому не ўдалося даставіць адказ (апавяшчэнне) па тэхнічных прычынах.

Калі электронныя звароты аналагічнага зместу ад разных заяўнікоў маюць масавы характар (болей за 10 зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніцтва Пасольства або асобы, упаўнаважанай падпісваць акдазы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйнай старонцы Пасольства ў Інтэрнэце без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам (арт.17 Закону).

Электронныя звароты павінны быць разглдежаныя не пазней за 15 дзён з дня, наступнага за днём рэгістрацыя звароту ў Пасольствев, а звароты, якія патрабуць дадатковага вывучэння ды праверкі – не пазней за ё месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі (арт.17 Закону).

Пры непрытрымліванні патрабаванняў, якія ўказаны ў п.2 арт.25 Закону, электронны зварот можа быць пакінуты без разгледжання па сутнасці ў парадку, устаноўленым п.4 арт.15 Закону, калі:

  • не змяшчае прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (пры наяўнасці), адрасу месца эыхарства (знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчае наймення і (ці) адрасу арганізацыі ці пасады асобы, якая накіроўвае зварот;
  • не змяшчае поўнага наймення юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • не змяшчае сутнасці звароту;
  • змяшчае тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • змяшчае нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
  • падлягае разгледжанню у адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна- працэсуальным заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністратыўнага працэсу, заканадаўствам аб адміністратыўных працэдурах, зварот з’яўляецца зваротам працаўніка да наймальніка, або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгледжання такіх зваротаў;
  • змяшчае пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі МЗС;
  • прапушчаны без паважнай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • зварот паданы паўторна, і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць істотнае значэнне для разгледжання ўвароту па сутнасці;
  • з заяўнікам скончана перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Адказ Пасольства на зварот ці рашэнне аб пакіданні звароту без разгледжання па сутнасці могуць быць абскарджаныя ў вышэйстаячую арганізацыю.

Адказ Пасольства на зварот ці рашэнне аб пакіданні звароту без разгледжання па сутнасці пасля после абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю могуць быць абскарджаныя ў суд ў парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам.

Адказ на скаргу ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны ў суд, калі пры разгледжанні гэтай скаргі прынята новае рашэнне, якое адносіцца да кампетэнцыі адпаведнай  вышэйстаячай арганізацыі.

Разгледжанне вышэйстаячай арганізацыяй скаргі па сутнасці ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрмін, якія устаноўлены Законам для разгледжання зваротаў.

Форма электроннага звароту грамадзян

Форма электроннага звароту юрыдычных асоб ды індывідуальных прадпрамальнікаў

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці