:

Аб правядзенні чарговага раўнда палітычных кансультацый з МЗС Кубы

07.06.2022 г.

7 чэрвеня 2022 г. праведзены кансультацыі па палітычных пытаннях з удзелам намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шастакова і намесніка міністра замежных спраў Рэспублікі Куба Анаянсі Радрыгес Камеха. Падчас перамоў бакі абмяняліся меркаваннямі па пытаннях двухбаковага парадку дня, адзначылі эфектыўнае ўзаемадзеянне Беларусі і Кубы на міжнародных пляцоўках, асобная ўвага была нададзена пытанням развіцця дагаворна-прававой базы беларуска-кубінскага супрацоўніцтва.

 

 

Таксама Яўген Шастакоў сустрэўся з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Рэспублікі Куба Бруна Радрыгесам Парылья. Падчас гутаркі быу абмеркаваны ход выканання дамоўленасцяў, дасягнутых па выніках візіту Прэзідэнта Рэспублікі Куба ў Рэспубліку Беларусь у кастрычніку 2019 г., і выказана ўзаемная зацікаўленасць у далейшым падтрыманні рэгулярных кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці