:

Аб удзеле Пасла Беларусі В.Бараноўскага ў пасяджэнні Нацыянальнага інавацыйнага Савета Кубы пад старшынствам Прэзідэнта Мігеля Дыяс-Канеля Бермудэса

13.03.2023 г.

13 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі у складзе дэлегацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прыняў удзел у пасяджэнні Нацыянальнага інавацыйнага Савета Кубы пад старшынствам Прэзідэнта Мігеля Дыяс-Канеля Бермудэса. Ад кубінскага кіраўніцтва таксама прынялі ўдзел: Прэм'ер-міністр Мануэль Марэра Крус, намеснікі Прэм'ер-міністра Інэс Марыя Чапман і Рыкарда Кабрысас Руіс, кіраўнікі асноўных міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Куба, адказныя за навуковае і інавацыйнае развіццё краіны.

У ходзе мерапрыемства заслуханы два даклады прадстаўнікоў кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Васіль Гурскі выступіў на тэму «Фарміраванне і развіццё беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі», акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі Аляксандр Шумілін – на тэму «Упраўленне навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь».

Падчас сесіі пытанняў і адказаў беларускія навукоўцы падзяліліся вопытам з кубінскімі калегамі ў сферы арганізацыі інавацыйнай палітыкі. Бакі выказалі ўзаемную гатоўнасць да пашырэння супрацоўніцтва ў гэтай галіне, у тым ліку праз стварэнне спецыяльнай рабочай групы.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці