:

Аб ускладанні вянкоў

23.02.2021 г.

23 лютага 2021 г. Пасол Беларусі на Кубе А.Н. Аляксандраў прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў да Манументу савецкім воінам-інтэрнацыяналістам у г.Гавана з нагоды Дня абаронцаў Айчыны.
 

У сувяўі з неблагапрыемнымі эпідэміялагічнымі абставінамі цырымонія была праведзеная ў вузкім складзе. У мерапрыемстве ад кубінскага боку прынялі ўдзел начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Міністэрства Рэвалюцыйных Узброеных Сіл Кубы дывізійны генерал Р.Легра Саталонга, начальнік галоўнага палітычнага ўпраўлення МРУС Кубы брыгадны генерал Л.Мендэс-дэ-ла-Фэ, начальнік войск РЭБ МРУС Кубы брыгадны генерал Э.Наранха Паламіна, старшыня Кубінскага інстытуту дружбы народаў Ф.Гансалес Льёрт, а таксама прадстаўнікі Міністэрства РУС, МУС і Кампартыі Кубы. Ад акрэдытаванага дыпламатычнага корпусу прысутнічалі кіраўнікі місій Азербайджана, Казахстана і Расіі, ваенныя аташэ пры пасольствах Беларусі і Расіі, а таксама кіраўнік групы расійскіх ваенных спецыялістаў на Кубе і прадстаўнік ФСБ РФ на Кубе.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці