:

Аб узнагароджанні Пасла А.Аляксандрава Медалём дружбы

12.07.2021 г.

12 ліпеня 2021 г. у адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Куба ад 26.05.2021 № 267 ва ўрачыстай абстаноўцы на базе МЗС Кубы адбылося ўзнагароджанне Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь ў Рэспубліцы Куба Аляксандрава А.М. Медалём дружбы.

Узнагарода была ўручана Першым намеснікам Міністра замежных спраў Кубы М.Мядзінай Гансалесам. Па прычыне эпідэміялагічных абмежаванняў мерапрыемства было праведзена ў скарочаным фармаце. З кубінскага боку таксама прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва ЦК Кампартыі Кубы, МЗС, а таксама Дырэктар Кубінскага інстытуту дружбы народаў.

У рамках цырымоніі ўзнагароджання кубінскім бокам быў адзначаны асаблівы ўклад Пасла ў развіццё адносін паміж дзвюма краінамі па ўсіх напрамках двухбаковага парадку, а таксама выказана ўпэўненасць у далейшым стабільна канструктыўным развіцці міждзяржаўнага дыялогу на двух- і шматбаковых пляцоўках.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці