:

Аб удзеле Пасла Беларусі А.Аляксандрава у падпісанні Мемарандума паміж Індустрыяльным паркам «Вялікі камень» (Рэспубліка Беларусь) і Зонай асаблівага развіцця «Марыэль» (Рэспубліка Куба)

28.01.2021 г.

28 студзеня 2021 г. Пасол Рэспублікі Беларусь Аляксандр Аляксандраў прыняў удзел у анлайн-падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні ў сферы інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Дзяржаўнай установай «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» Рэспублікі Беларусь і Офісам Зоны асаблівага развіцця «Марыэль» Рэспублікі Куба. У цырымоніі таксама прыняў удзел Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Х.Вальдэс Фігероа.

Дакумент закліканы ствараць спрыяльныя ўмовы для збліжэння прадпрымальніцкіх колаў абедзвюх краін і стымуляваць развіццё бізнесу ў «Вялікім камені» і ў Зоне «Марыэль».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці