:

Аб ускладанні вянкоў

09.05.2021 г.

9 мая 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Аляксандраў А.М. прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў да Манументу савецкім воінам-інтэрнацыяналістам у г.Гавана з нагоды Дня Пермагі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У сувязі з неблагапрыемнай эпідэміялагічнай сітуацыяй цырымонія была праведзеная ў вузкім складзе. У мерапрыемстве ад кубінскага боку прынялі ўдзел начальнік штабу грамадзянскай абароны Міністэрства Рэвалюцыйных Узброеных Сіл Кубы дывізійны генерал Р.Парда Герра, а таксама кіраўніцтва ваенна-палітычнага ўпраўлення і дэпартаменту міжнародных ваенных сувязяў Міністэрства РУС Кубы, Міністэрства ўнутраных спраў Кубы, Кубінскага інстытуту дружбы народаў. Ад акрэдытаванага дыпламатычнага корпусу таксама прысутнічалі кіраўнікі місій Азербайджана, Казахстана і Расіі, аташэ па пытаннях абароны пры Пасольствах Беларусі і Расіі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці