Навукова-тэхнічнае і культурнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Куба
Умацаванню двухбаковага супрацоўніцтва ў навуцы і тэхніцы паспрыяла стварэнне Сумеснай Беларуска-Кубінскай камісіі па супрацоўніцтву ў сферы навукі і тэхналогій. Першае пасяджэнне Сумеснай камісіі адбылося ў траўні 2016 г. ў Гаване, другое – у траўні 2018 г. ў Мінску.
У
траўні 2016 г. Кубу наведаў Старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь.
У чэрвені 2019 г. адбыўся візіт у Мінск Міністра навукі, тэхналогій і навакольнага асяроддзя Кубы, падчас якога былі падпісаныя мемарандумы аб узаемаразуменні з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь.
У галіне супрацоўніцтва па пытаннях адукацыі істотнай падзеяй стала падпісанне падчас візіту Прэзідэнта Кубы ў Беларусь Праграмы развіцця супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам вышэйшай адукацыі Рэспублікі Куба ў галіне вышэйшай адукацыі на 2019 – 2021 гады.

Актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў сферы культуры.
У красавіку 2017 падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам культуры Кубы.
З 2010 года кубінскія выканаўцы штогод удзельнічаюць у конкурсе маладых выканаўцаў Міжнароднага фестываля мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.