Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Барчука з намеснікам Старшыні Цэнтральнага банка Кубы
24.04.2025 г.22 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Віталій Барчук сустрэўся з намеснікам Старшыні Цэнтральнага банка Рэспублікі Куба Хаўерам Кіньёнэсам.
У ходзе сустрэчы бакі разгледзелі бягучы стан міжбанкаўскага беларуска-кубінскага супрацоўніцтва, у тым ліку выкананне ўмоў раней падпісаных кантрактаў і пагадненняў, а таксама намецілі канкрэтныя захады па пашырэнню існуючых і вызначэнню новых эфектыўных механізмаў узаемадзеяння.
Дасягнута дамоўленасць больш дэталёва разгледзець гэтыя пытанні ў ходзе перагавораў рабочых груп у рамках чарговага пасяджэння Беларуска-Кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.