Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Барчука з губернатарам Гаваны
26.03.2026 г.25 сакавіка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Віталій Барчук сустрэўся з губернатарам Гаваны Янэт Эрнандэс Перэс.
У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-кубінскіх адносін у галіне камунальнай і сельскай гаспадаркі, харчавання, будаўніцтва, фармацэўтыкі, лёгкай прамысловасці і машынабудавання. Выяўлена зацікаўленасць у пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва па рэалізацыі комплексных рашэнняў, накіраваных на добраўпарадкаванне горада і яго наваколля. Пацверджана ўзаемная гатоўнасць да вызначэння новых эфектыўных механізмаў узаемадзеяння.
Асаблівую ўвагу кіраўнік загранустановы ўдзяліў магчымасцям пашырэння механізма ўзаемных паставак, неабходнасці работы па спрашчэнню сертыфікацыі і рэгістрацыі харчовых тавараў у мэтах нарошчвання тавараабароту, а таксама перспектывах стварэння на Кубе сумесных вытворчасцей з выкарыстаннем беларускіх тэхналогій і сыравіны.
Па выніках перагавораў губернатар Гаваны Янэт Эрнандэс Перэс падпісала арыгіналы Праграмы супрацоўніцтва паміж Мінгарвыканкамам і Урадам Гаваны, рэалізацыя якой, безумоўна, будзе садзейнічаць умацаванню ўсебаковага партнёрства паміж дзвюма краінамі, а таксама выказала гатоўнасць разгледзець магчымасць падпісання ў бліжэйшы час Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Віцебскай вобласцю і горадам Гавана.