:

Аб наведванні Паслом Беларусі В.Барчуком адкрыцця выстаўкі, прымеркаванай да 10-годдзя ўступлення ў сілу Дагавора аб ЕАЭС

30.05.2025 г.

29 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Віталій Барчук прыняў удзел у адкрыцці выставы, прымеркаванай да 10-годдзя ўступлення ў сілу Дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій Расіі і Казахстана, кіраўніцтва Міністэрства знешняга гандлю і замежных інвестыцый, Міністэрства замежных спраў і Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Куба, Кубінскай гандлёвай палаты, а таксама прадстаўнікі дзелавых колаў Кубы.

Пасол Беларусі Віталій Барчук выступіў з прамовай, у якой абазначыў асноўныя прыярытэты старшынства Беларусі ў ЕАЭС: інавацыйнае супрацоўніцтва, эканамічная інтэграцыя, забеспячэнне харчовай бяспекі, цыфравізацыя, імпартазамяшчальныя праекты, узаемадзеянне ў гуманітарнай сферы і павышэнне міжнароднага пазіцыянавання ЕАЭС. Таксама адзначыў, што еўразійская інтэграцыя адкрывае новыя магчымасці для пошуку перспектыўных “кропак росту” ў рамках узаемадзеяння дзяржаў-членаў з іншымі рэгіянальнымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі, а таксама з дзяржавамі-назіральнікамі пры ЕАЭС, што з’яўляецца важным фактарам умацавання эканамічнага патэнцыялу Саюза.

«На палях» выставы бакі абмяняліся думкамі аб маючых адбыцца буйных мерапрыемствах – пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Еўразійскім эканамічным форуме, запланаваных да правядзення 26 – 27 чэрвеня ў г.Мінску.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці