:

26 красавіка — Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе.

26.04.2024 г.

26 красавіка — Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе. Усё чалавецтва ў гэты дзень успамінае пра Чарнобыль, пра тых, хто, не шкадуючы жыцця і здароўя, спыніў радыяцыйную стыхію і прадухіліў вялікую бяду.

У выніку выбухаў на 4-м энергаблоку рэактар быў поўнасцю разбураны. Аварыя суправаджалася пажарамі і выкідамі радыеактыўных рэчываў.

Радыёактыўнае воблака прайшло над СССР, Скандынавіяй, Усходняй Еўропай і закранула больш за 20 краін. Забруджванне тэрыторыі Беларусі склала 23 працэнты агульнай плошчы. Каля 35% чарнобыльскіх выпадзенняў цэзію-137, асноўнага радыенукліду, які фарміруе дозу апраменьвання насельніцтва, прыпала на тэрыторыю Беларусі.

Беларускай дзяржавай пры падтрымцы міжнародных партнёраў была праведзена каласальная работа па пераадоленню наступстваў тэхнагеннай катастрофы. Беларусь з 1996 года накіравала на гэтыя мэты больш за 19,5 мільярда долараў.

Пройдзены значны шлях ад правядзення тэрміновых ахоўных мер, рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый да выканання мерапрыемстваў па іх адраджэнні.

За 38 гадоў плошча забруджвання тэрыторыі Беларусі цэзіем-137 зменшылася практычна ўдвая. Як адзначаюць вучоныя, апошні населены пункт краіны выйдзе з зоны радыеактыўнага забруджвання да 2090 года. Аднак большасць беларускіх вёсак і гарадоў перастануць знаходзіцца ў зоне радыеактыўнага забруджвання да 2030-2040 гадоў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці