:

Аб ускладанні вянкоў з нагоды гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі

07.11.2021 г.

7 лістапада 2021 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў да Манументу савецкім воінам-інтэрнацыяналістам у г.Гавана з нагоды гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі.

З кубінскага боку прынялі ўдзел: кіраўніцтва Рэвалюцыйных Узброеных Сіл Рэспублікі Куба, якое ўзначаліў намеснік Міністра – начальнік Генеральнага штаба генерал дывізіі Раберта Легра Саталонга, а таксама прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і Камуністычнай партыі Кубы.

Ад акрэдытаванага дыпламатычнага корпуса прысутнічалі кіраўнік місіі Расіі Андрэй Анатольевіч Гуськоў і Часовы павераны ў справах Азербайджана Агаеў Ільхам Джамал аглы.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці