:

Аб удзеле Пасла Беларусі на Кубе В.Бараноўскага ў цырымоніі адкрыцця 39-й Міжнароднай Гаванскай выставы-кірмашу FIHAV-2023

06.11.2023 г.

З 6 па 11 лістапада 2023 г. у г.Гаване праводзіцца 39-я Міжнародная Гаванская выстава-кірмаш FIHAV-2023. У рамках першага дня мерапрыемства Пасол Беларусі на Кубе Валерый Бараноўскі прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця павільёна, дзе прадстаўлена прадукцыя беларускай і расійскай вытворчасці.

У прыватнасці, на беларускім стэндзе прэзентуецца запатрабаваная на кубінскім рынку мясная і малочная прадукцыя. У ходзе выставы запланаваны перамовы кіраўнікоў айчынных прадпрыемстваў з патэнцыяльнымі партнёрамі ў лацінаамерыканскім рэгіёне.

FIHAV з'яўляецца найбуйнейшай у рэгіёне шматгаліновай выставай-кірмашом, якая праводзіцца штогод з 1983 года. За гэты час Міжнародная Гаванская выстава-кірмаш набыла статус адной з самых прадстаўнічых дзелавых платформ у Лацінскай Амерыцы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці