:

Консульскі ўлік

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2009 г. “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь”, грамадзяне, якія атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для сталага жыцця за межамі Рэспублікі Беларусь, абавязаныя стаць на консульскі ўлік грамадзян, якія стала жывуць за межамі Рэспублікі Беларусь, у дыпламатычным прадстаўніцтве ці консульскай установе Рэспублікі Беларусь у краіне сталага жыхарства, а калі у краіне сталага жыхарства адсутнічае дыпламатычнае прадстаўніцтва ці консульская ўстанова Рэспублікі Беларусь – у дыпламатычным прадстаўніцтве ці консульскай установе Рэспублікі Беларусь у іншай бліжэйшай краіне ці ў галоўным консульскім упраўленні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь паводле парадка, устаноўленага заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (далей – пастаянны консульскі ўлік).

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для сталага жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусьгэта пашпарт серыі РР. Ён выдаецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь органамі унутраных спраў або дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі ці консульскімі установамі Рэспублікі Беларусь пасля афармлення сталага эыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне, якія стала жывуць у замежнай краіне і жадаюць вярнуцца ў Рэспубліку Беларусь на сталае жыхарства, абавязаныя зняцца з консульскага ўліку ў адпаведным дыпламатычным прадстаўніцтве ці консульскай установе Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне, якія часова знаходзяцца ў замежнай краіне, маюць права звярнуцца ў дыпламатычнае прадстаўніцтва ці консульскую ўстанову Рэспублікі Беларусь з заявай аб пастаноўцы на консульскі ўлік грамадзян, якія часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь (далейчасовы консульскі ўлік).

На часовы консульскі ўлік на тэрмін не болей за 2 гады прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць дазвол на жыхарства афіцыйных органаў краіны знаходжання і якія часова ўехалі з Рэспублікі Беларусь, напрыклад, для працы за мяжой па кантракце, у тым ліку ў міжнародных арганізацыях, для навучэння, праходжання практыкі ці стажыроўкі ва ўстановах адукацыі і арганізацыях, для працяглага лячэння, а таксама якія маюць часовы дазвол на жыхарства ў замежнай краіне.

Для пастаноўкі на пастаянны консульскі ўлік грамадзянін, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, прадстаўляе:

заява;

– пашпарт заяўніка;

– дзве каляровыя фота заяўніка, адпаведныя яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);

– дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай краіны, які пацвярджае месца жыхарства грамадзяніна на тэрыторыі замежнай краіны;

аплата консульскага збору.

Для пастаноўкі на часовы консульскі ўлік прадстаўляюцца:

заява;

– пашпарт заяўніка;

– дзве каляровыя фота заяўніка, адпаведныя яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);

– дакумент, які пацвярджае права грамадзяніна на часовае знаходжанне ў дадзенай краіне;

– дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай краіны, які пацвярджае месца жыхарства грамадзяніна на тэрыторыі замежнай краіны;

аплата консульскага збору.

Для зняцця з консульскага ўліку грамадзянін, які дасягнуў 14-надовага ўзросту, прадстаўляе:

заяву;

– пашпарт заяўніка.

У выпадку пастаноўкі на пастаянны або часовы консульскі ўлік, а таксама зняцця з консульскага ўліку асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, пералічаныя дакументы (павінныя быць аформлены на непаўнагадовага) прадстаўляюць іх законныя прадстаўнікі (у т.л. бацька ці маці). Дадаткова прадстаўляецца пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўнагадовага.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных краін, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моваў Рэспублікі Беларусь паводле парадка, устаноўленага заканадаўствам.

Консульскі збор за пастаноўку на пастаянны консульскі ўлік складае 10 еўра (аплачваецца наяўнымі ў касе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба). Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, вызваляюцца ад аплаты консульскага збору за пастаноўку на консульскі ўлік. Консульскі збор за пастаноўку на часовы консульскі ўлік не спагнаецца.

Зняцце з консульскага ўліку ажыццяўляецца бясплатна.

Тэрмін пастаноўкі на консульскі ўлік: у дзень падачы заявы – пры асабістым звароце і 10 дзён з дня падачы заявы – пры накіроўванні дакументаў поштай (без уліку часу на перасылку дакументаў).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці