:

ПАРАДАК ВЫДАЧЫ ПАСВЕДЧАННЯ НА ВЯРТАННЕ

У адпаведнасці з Палажэннем аб дакументах для выезду з Рэспублікі Беларусь і/ці ўезду ў Рэспубліку Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2008 г. № 294 “Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь”, пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь выдаецца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі ці консульскімі ўстановамі:

  • Грамадзянам Рэспублікі Беларусьу выпадку страты (крадзяжу) пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, службовага або дыпламатычнага пашпарту, ці сканчэння тэрміну яго дзеяння падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • Непаўналетнім грамадзянам – у выпадку іх нараджэння за мяжой Рэспублікі Беларусь;
  • Асобам без грамадзянства, які стала жывуць у Рэспубліцы Беларусь, бежанцам і іншаземным грамадзянам, якім прадастаўлена прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь, – у выпадку страты (крадзяжу) праязднога дакументу падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • Грамадзянам і асобам без грамадзянства, які стала жывуць у Рэспубліцы Беларусь і якія маюць несапраўдныя дакументы для выезду з Рэспублікі Беларусь і/або ўезду ў Рэспубліку Беларусь, – у выпадку іх дэпартацыі, выправаджэння ў Рэспубліку Беларусь, выдачы Рэспубліцы Беларусь.

Пасведчанне на вяртанне выдаецца для аднаразовага ўезду ў Рэспубліку Беларусь і не можа выкарыстоўвацца для выезду з Рэспубліцы Беларусь.

Пры прыёме заявы на выдачу пасведчання на вяртанне, консул устанаўлівае асобу і грамадзянства заяўніка, апытвае яго аб абставінах страты (крадзяжу) пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, службовага або дыпламатычнага пашпарту, праязднога дакументу і аб наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць яго асобу ды грамадзянства.

У выпадку немагчымасці устанаўлення асобы ды грамадзянства заяўніка, консул напраўляе запыт ва ўстановы унутраных спраў па месцы жыхарства заяўніка ў Рэспубліцы Беларусь аб пацвярджэнні асобы ды грамадзянства заяўніка.

Па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь уладальнік пасведчання на вяртанне павінны ў месячны тэрмін здаць яго ў падраздзяленне па грамадзянству і міграцыі ўстановы ўнутраных спраў па месцы жыхарства або ў Міністэрства замежных спраў (у выпадку выдачы пасведчання на вяртанне наўзамен страчанага (скрадзенага) службовага або дыпламатычнага пашпарту, а таксама пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь грамадзяніну, які стала жыве за межамі Рэспублікі Беларусь і стаіць на консульскім уліку).

У адпаведнасці з пералікам адміністрацыйных працэдур, якія здзейсніваюцца дзяржаўнымі органамі ды іншымі ўстановамі па заявах грамадзян, зацверджаным Указам Прэзідэнта ад 26 красавіка 2010 г. № 200, выдача пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь грамадзяніну ці асобе без грамадзянства з месцам сталага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь, якая дасягнула 14-гадовага ўзросту, ажыццяўляецца на падставе наступных дакументаў:

  • Заява на выдачу пасведчання;
  • Заява з указаннем абставін страты (крадзяжу) пашпарту, службовага або дыпламатычнага пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, або праязднога дакументу Рэспублікі Беларусь;
  • дзве каляровыя фота заяўніка, адпаведныя аго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтнай установай замежнай краіны, які пацвярджае звяртанне заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) службовага або дыпламатычнага пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, або праязднога дакументу Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў немагчымасці яго атрымання);
  • аплата консульскага збору у касу Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Рэспубліцы Куба.

Пры афармленні пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь грамадзяніну ці асобе без грамадзянства з месцам сталага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь, якая не дасягнула 14-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе:

  • Заяву на выдачу пасведчання;
  • Заяву указаннем абставін страты (крадзяжу) пашпарту, службовага або дыпламатычнага пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, або праязднога дакументу Рэспублікі Беларусь;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведцыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга (пры наяўнасці);
  • пасведчанне аб нараджэнні – для непаўналетніх, якія нарадзіліся за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • дзве каляровыя фота непаўналетняга, адпаведныя аго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтнай установай замежнай краіны, які пацвярджае звяртанне заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) службовага або дыпламатычнага пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, або праязднога дакументу Рэспублікі Беларусь.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных краін, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моваў Рэспублікі Беларусь паводле парадка, устаноўленага заканадаўствам.

Консульскі збор за выдачу пасведчання на вяртанне складае 20 еўра (аплачваецца наяўнымі ў касе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба).

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, які стала жывуць у Рэспубліцы Беларусь, бежанцы і іншаземныя грамадзяне, якім прадастаўлена дадатковая абарона ці прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь, якія дэпартуюцца, выправаджваюцца ў Рэспубліку Беларусь або выдаюцца Рэспубліцы Беларусь, або з’яўляюцца ахвярамі гандлю людзьмі, або не маюць сродкаў для аплаты консульскага збору, або не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, вызваляюцца ад аплаты консульскага збору за выдачу пасведчання на вяртанне.

Тэрмін афармлення пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь складае 1 месяц са дня падачы заявы.

Тэрмін дзеяння пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь – да 6 месяцаў у задежнасці ад неабходнасці атрымання грамадзянамі выязных ды транзітных візаў

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці